Завяршылася галасаванне ў каардынацыйную раду. Фаварыты – каманда Латушкі, яны сабралі 35% галасоў выбаршчыкаў. Так вынікае з папярэдніх вынікаў, якія ўначы абвясціла выбарчая камісія.

Кажа намеснік кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай, кіраўнік НАУ Павел Латушка:
– У Беларусі мы разлічваць на сённяшні дзень на ніякія дэмакратычныя працэдуры не можам. Вялікі дзякуй усім гэтым 6000 грамадзянам Беларусі. Шмат больш хацела прагаласаваць, нажаль гэта не атрымалася з улікам блакады, якая ўводзілася ў першы дзень галасавання. Шмат людзей нам пра гэта пісала на гэты конт, што мы хацелі прагаласаваць, але з улікам DOC-атакаў, якія ажыццяўляліся на рэсурсы Каардынацыйнай рады, не ўдалося гэта зрабіць. Дзякуй тым, хто спрабаваў, дзякуй тым хто пісаў і казаў, што па тых ці іншых прычынах не могуць.
Поўны матэрыял з рознымі каментарамі ў далучаным гукавым файле:
А поўначы выбарчая камісія абвясціла папярэднія вынікі, з гэтым інфармацыяй вынікае: прагаласавалі 6723 асобы. Наперадзе “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” 35%, наступны – “Блок Пракоп’ева-Ягорава”, а гэта трошкі больш за 15 з паловай адсоткі.
Беларускае Радыё Рацыя






