Сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, якая прайшла ў пятніцу ўвечары ў Авальным кабінеце, працягвае выклікаць разлютаваныя дыскусіі сярод экспертаў.

Многія палітолагі называюць яе загадзя спланаванай пасткай, мэтай якой было дыскрэдытаваць Зяленскага.
Экс-дыпламат Павел Мацукевіч аналізуе тое, што адбылося, з пункту гледжання дыпламатычнай мовы і пратакола:
-Праблема палягае на тым, што тое, што мы ўбачылі вось гэтую вось перапалку, мы яе не мусілі бачыць. Гэта ўсё павінна было застацца за зачыненымі дзвярыма. Тое, што ёсць складанасці ў паразуменні паміж Украінай і ЗША (адміністрацыяй Трампа), гэта абсалютна відавочна. Тыя мэты, якія, відавочна, украінская дэлегацыя ставіла перад сабой, калі ехала ў ЗША на гэтыя перамовы, яны не былі дасягнутыя. Гаварыць пра тое, што гэта была пастаноўка, малаверагодна. Важна, канешне, як гэта ўсё будзе ўспрынятае ў ЗША, амерыканцамі. ЗША імкнуцца знайсці агульную мову з Расеяй.

На думку Паўла Мацукевіча, нягледзячы на ўсе палітычныя і дыпламатычныя разнагалоссі, усе бакі канфлікту – і ЗША, і Украіна, і Расея, і Беларусь, якая зараз эканамічна прывязана да ваеннай эканомікі Расеі – у канчатковым выніку зацікаўлены ў найхутчэйшым мірным урэгуляванні вайны ва Украіне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






