Выбары ў Каардынацыйную раду. Гучыць зварот да патэнцыяльных выбарцаў, дзе чытаем: легітымная дэмакратычная альтэрнатыва ёсць. А «выбарчая кампанія будзе грунтавацца на міжнародных стандартах, каб КР стала легітымным органам парламенцкага тыпу». Хутчэй за ўсе працэс пройдзе анлайн, а па самых аптымістычных прагнозах прагаласаваць могуць да ста тысяч беларусаў.
Гэту інфармацыю каментуе кіраўнік працоўнай групы па выбарах, спікер фракцыі «Грамадзянская салідарнасць» Павел Патапаў:
– Наша фракцыя падтрымлівае выбары. І тое, што мы павінны праводзіць выбары, і сто тысяч на самой справе гэта будзе поспехам, таму што 100 000 ва ўмовах, калі мы не ў краіне і пад такімі рэпрэсіямі і ва ўмовах вайны, калі мы іх набяром, гэта будзе поспех. Гэта якраз будзе казаць пра тое, што ў дэмакратычных сілаў ёсць вялікі арганізацыйны патэнцыял, ёсць моцная база падтрымкі.
Задача – збудаваць празрыстую палітычную сістэму, якая таксама мае «садзейнічаць кансалідацыі, аб’яднанню беларускіх палітычных структур». Так сваю ролю бачаць у Каардынацыйнай радзе, выбары куды павінны адбыцца не пазней за 25 траўня.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя