BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Радзь: Беларуска-кітайскія адносіны буксуюць


Нягледзячы на гучныя заявы пра «стратэгічнае партнёрства», беларуска-кітайскія адносіны дэманструюць прыкметы стагнацыі.

Пра гэта заявіў даследчык Рады па знешняй палітыцы «Украінская прызма» Павел Радзь, каментуючы апошнія сігналы з Менска і Пекіна:

– Рэальна існуюць праблемы ў дынаміцы беларуска-кітайскіх адносін. Двухбаковы гандаль асабліва не вырас. Вырас беларускі імпарт кітайскіх тавараў, але пры гэтым экспарт беларускіх тавараў у Кітай зменшыўся. Кітай не задаволены кепскімі адносінамі Беларусі з суседзямі.

На гэтым фоне ваеннае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем, пра вынікі якога нядаўна паведамлялі афіцыйныя крыніцы, не азначае пераходу на новы ўзровень. На думку эксперта, яно носіць абмежаваны і ў значнай ступені сімвалічны характар:

– Таксама можна разглядаць у кантэксце супрацы Беларусі з Расеяй. Гэта не сакрэт, што Расея купляла камплектуючыя ў Кітая, Катай прыхавана далучаўся да дапамогі Расеі вырашаць пэўныя праблемы, створаныя санкцыямі. Але Кітай будзе далей утрымлівацца ад інтэнсіфікацыі двухбаковай вайсковай супрацы.

Паводле эксперта, прызнанне беларускімі ўладамі праблем з выкананнем дырэктывы па развіцці супрацоўніцтва з Кітаем на 2021–2025 гады сведчыць пра больш глыбокія структурныя цяжкасці. Беларуска-кітайскія адносіны застаюцца важным элементам знешнепалітычнай рыторыкі Менска, але іх рэальнае напаўненне ўсё больш абмежаванае геапалітычнымі і эканамічнымі фактарамі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя