Днямі выйшаў аналітычны матэрыял даследчыка Праграмы расейскіх і беларусістычных даследаванняў Рады па знешняй палітыцы «Украінская прызма» Паўла Радзя, прысвечаны стану беларуска-кітайскага ваеннага супрацоўніцтва. У матэрыяле аналізуецца, як эвалюцыя гэтай супрацы пасля 2020 года адлюстроўвае новыя геапалітычныя рэаліі і рост залежнасці Менска ад Масквы.

Аўтар артыкула, наш Госць Рацыі — Павел Радзь, распавёў пра тое, як Пекін пераглядае сваю палітыку адносна Беларусі, займаючы ўсё больш вычэківальную пазіцыю; чаму Кітай цяпер не бачыць у Менску самастойнага партнёра; якія інтарэсы мае Пекін у кантэксце вайны ва Украіне і ці сапраўды Кітай можа стаць апошнім шанцам для яе завяршэння.
РР: Выйшаў ваш цікавы артыкул пра ўзаемаадносіны Менска і Пекіна. Безумоўна кітайска-беларускія адносіны цікавяць многіх. З вынікаў вашага артыкуала, наколькі актыўна зараз Кітай уплывае на стратэгічныя рашэнні Менску – і ў вайсковай сферы, і агулам.
Павел Радзь: Насамрэч узаемаадносіны паміж Кітаем і Беларуссю пасля 2020 года ў вайсковай сферы спыніліся. Калі раней бакі здзяйснялі досыць значныя для Беларусі праекты, як, напрыклад, мадэрнізацыя зенітна-ракетных комплексаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з выкарыстаннем кітайскіх тэхналогій. Сёння інфармацыі, што такі праект рэалізуецца, мы не маем. Так, бакі працягваюць супрацу, так, Беларусь атрымлівае з Кітая асобныя кампаненты, у першую чаргу электроніку. Але нейкіх маштабных праектаў, якія раней назіраліся, сёння няма. Хутчэй за ўсё Кітай папросту назірае, як развіваецца сітуацыя ў Беларусі, каб затым вызначыцца, ці ёсць сэнс, каб больш актыўна ўплываць на рэгіён. Пакуль, я б сказаў, гэтыя адносіны знаходзяцца на этапе перагляду і рэвізіі з боку кітайскай улады.
РР: Ці можна чакаць у бліжэйшай будучыні новых сумесных буйных праектаў паміж Беларуссю і Кітаем? Ці Пекін будзе надалей займаць пазіцыю чакання і даволі працяглы час?
Павел Радзь: Я думаю Пекін будзе займаць такую пазіцыю як мінімум да завяршэння актыўнай фазы расейска-украінскай вайны, пасля якой будзе лепш зразумела, якая пазіцыя Беларусі і якое яе месца ў новай архітэктуры бяспекі ў рэгіёне. Пасля таго, калі стане зразумела, што рэжым Лукашэнкі здольны выконваць сваю ўласную ігру, калі ён здолее ўлагодзіць адносіны з краінамі Захаду, калі зможа забяспечыць інтарэсы Кітая ў першую чаргу ў транзіце сваіх тавараў, то можа адбудзецца пэўная актывізацыя ўзаемадзеяння паміж краінамі. Але пакуль такіх знакаў, што гэта можа адбыцца бліжэйшым часам, мы не бачым.

РР: Наколькі важнай для Пекіна застаецца Беларусь у кантэксце больш шырокай стратэгіі Кітая ва Усходняй Еўропе? Ці гэтую ролю на сябе крыху забірае Польшча?
Павел Радзь: Роля Беларусі для Кітая ў рэгіёне відавочна зменшылася, у першую чаргу з-за пагаршэння адносінаў з заходнімі краінамі. У выніку паставіла пад рызыку транзіт кітайскага тавару праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Калі раней Кітай разглядаў Беларусь як дапаможную тачку ў сваёй стратэгіі, то зараз у кітайскіх функцыянераў ёсць пэўныя сумнеў.
Цалкам матэрыял:
З Госцем Рацыі, даследчыкам Праграмы расейскіх і беларусістычных даследаванняў Рады па знешняй палітыцы «Украінская прызма» Паўлам Радзем, размаўляла Вольга Сямашка.
Беларуская Радыё Рацыя






