BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Севярынец адкрыў збор на публічную дзейнасць

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці.

Павел Севярынец
Павел Севярынец

Пасля больш як 11 гадоў за кратамі і прымусовай дэпартацыі з Беларусі Павел разам з сям’ёй апынуўся ў выгнанні без дакументаў і без магчымасці працягваць сваю працу. Цяпер ён плануе аднавіць публічную дзейнасць і просіць падтрымкі ў грамадства, адкрыўшы збор на платформе «Байсол». 

У планах Паўла Севярынца: запусціць YouTube-канал для беларусаў, выпускаць відэа пра гісторыю і сучаснасць, выдаць кнігі, напісаныя ў зняволенні.

Каб гэта стала магчымым, патрэбныя сродкі на абсталяванне, выданне кніг і запуск канала. Павел ужо заплаціў за сваю пазіцыю гадамі зняволення. Зараз ён хоча працягваць працу — і яму патрэбная салідарнасць беларусаў. Сума збору — €7000.

Беларускае Радыё Рацыя