ЗША здзейснілі арышт венесуэльскага дыктатара Мадуры і паказалі яго на вуліцах Н’ю-Ёрку, правёўшы да будынка суда. Ці можа падобны захоп Лукашэнкі здарыцца ў Беларусі каментуе беларускі палітык і пісьменнік Павал Севярынец:

– У сённяшнім свеце можа здарыцца абсалютна ўсё, у тым ліку і тое, што здарылася з Мадурам. З любым дыктатарам, з любым чалавекам, які прыгнятае, можа здарыцца абсалютна ўсё. Беларусам трэба быць гатовымі, што падобныя рэчы могуць адбыцца, літаральна ты заснуў у адной краіне, а прачнуўся ў іншай.
Палітык называе сваё выдварэнне з Беларусі аперацыяй «Дэпартацыя» :
– Думаю, у асяродку ўсіх разлікаў, якія прывялі да аперацыі “Дэпартацыі”, ёсць і разлік на тое, што чым болей лідараў апынецца за мяжой, тым складаней будзе ўжывацца паміж сабой. І гэта павінна нас пастаавіць перад фактам. А ўсе беларусы, якія апынуліся за мяжой, павінны імкнуцца да максімальнай еднасці.
Палітыка разам з іншымі 122 палітвязнямі 13 снежня 2025 года «выкінулі» за межы Беларусі. Павал для далейшага жыцця пакуль выбраў сталіцу Літвы Вільню, дзе яму дапамагаюць з легалізацыяй.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






