Пуцін вырашыў змяніць міністра абароны Сяргея Шайгу. На яго месца плануецца прызначыць эканаміста Андрэя Белавусава, дзеля «перабудавы эканомікі на ваенныя рэйкі».
Ці паставяць такія змены і Беларусь на «ваенныя рэйкі», разважае палітолаг Павел Усаў:
–Пакуль такія глабальныя высновы не варта рабіць. Перш за ўсё трэба пачакаць з канчатковай раскладкай сіл у Расейскай Федэрацыі. Бо пасада міністра абароны – гэта па сутнасці адная з ключавых пасадаў. З улікам таго, што Расея вядзе вайну і знаходзіцца ва ўмовах канфрантацыі з Захадам, таму, я думаю, прызначэнне Белавусава пакуль што мае тэхнічныя аспекты, як бы чалавек па-за кланам.
На думку палітолага, прызначэнне эканаміста Андрэя Белавусава на пасаду міністра абароны Расеі – часовае і не ўказвае на зацяжны характар вайны, які быў відавлчны і да гэтага.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя