BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Усаў: Гэта пазітыўныя ў кожным разе сігналы

Польшча і Літва адчынілі межы з Беларуссю, якія былі закрыты па прычыне правакацый з беларускага боку. Але нечакана межы былі адкрытыя. Якіх наступстваў можна чакаць з боку Лукашэнкі, ці можна чакаць нейкай станоўчай перазагрузкі ў адносінах з Захадам і са сваімі грамадзянамі, – гаворыць доктар паліталогіі Павел Усаў:

– Гэта пазітыўныя ў любым выпадку сігналы. У наяўнасці нейкая добрая воля, у тым ліку і з боку афіцыйнага Менску, дзеля паляпшэння агульнай сітуацыі, якая ў гэтым кантэксце ўкладаецца ў інтарэсы нацыянальныя і ў інтарэсы грамадства. Я не думаю, што сітуацыя беларусаў бліжэйшым часам палепшыцца – не спыняцца ні рэпрэсіі, ні ціск, ні абмежаванні. Лукашэнка не зацікаўлены ў тым, каб змянялася палітычная сітуацыя.

Па словах Паўла Усава, сёння стала вядома, што Лукашэнка памілаваў двух каталіцкіх святароў. Калі не будзе чарговых правакацый, бліжэйшым часам больш людзей выйдзе з вязніцаў, – мяркуе доктар Усаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя