Трэці дзень ідзе амерыкана-ізраільская ваенная аперацыя ў Іране. Забіты аятала Хаменеі, які стаў прапаведнікам войн, забойстваў і рэпрэсій супраць свайго народа. Гэты рэжым стаў моцна небяспечным для ўсяго чалавецтва. Дональд Трамп разам з Ізраілем зрабіў рашучы крок, каб спыніць гэтае зло, – гаворыць доктар паліталогіі Павел Усаў:

– Часткова ўдары па Іране былі нанесены яшчэ паўгода таму, каб спыніць іранскую ядзерную праграму. Для Трампа і для ЗША стала зразумела, што найлепшы варыянт, каб спыніць пагрозы, якія ідуць з Ірану, і таксама, я думаю, тут згулала сваю ролю і лобі Ізраілю, – гэта проста знішчыць кіраўніцтва, што яны і зрабілі падчас апошняй аперацыі.
Паводле Паўла Усава, як бы там што не казалі пра Трампа, але ён робіць дакладна тое, што павінны былі б рабіць ЗША з Трампам, ці без яго. І хацелася б на карысць Украіны і Беларусі, каб ваенная аперацыя была скончана менавіта за чатыры тыдні, як кажа пра тое Дональд Трамп.

Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






