BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Усаў каментуе выбары ў ЗША

Джо Байдэн сыходзіць з прэзідэнцкай кампаніі. Паводле выдання Politico, Байдэн адмовіўся ад удзелу ў выбарах пад ціскам двух бліжэйшых дарадцаў. Сітуацыю каментуе палітолаг Павел Усаў:

– Самазняцце Байдэна з прэзідэнцкай кампаніі прычына тут відавочная – гэта слабае здароўе. На саміце НАТА ён назваў Зяленскага Пуціным. Ключавую ролю ў гэтым рашэнні прынялі два бліжэйшыя да Байдэна дарадцы. Хаця на маю думку гэтае рашэнне павінна было прынята раней. Больш за тое, я лічу, што Байдэн не павінен быў выступаць у якасці кандыдата.

На думку палітолага, Камала Харыс, якая замяніла Джо Байдэна, радыкальна пераламіць сітуацыю не зможа. Агулам сярод дэмакратаў ЗША назіраецца адсутнасць адэкватнай ацэнкі сітуацыі, як і маладых ды яскравых палітыкаў, якія акурат патрэбныя ў перыяд вострага глабальнага крызісу.

Беларускае Радыё Рацыя