6 чэрвеня ў Варшаве памёр польскі салдат, якога ўдарыў нажом у грудзі мігрант на беларуска-польскай мяжы 28 траўня.

Якія меры можа прыняць Польшча і як гэта можа адбіцца на беларускай дыяспары, разважае палітолаг Павел Усаў:
-Агулам гэта вельмі небяспечная сітуацыя, якая завострыць крытыку з боку польскай апазіцыі, будзе абвінавачваць урад Туска ў бяздзейнасці, слабасці, няздольнасці абараніць нацыянальныя інтарэсы. І, канешне, на ўсё гэта польскі ўрад будзе вымушаны, прынамсі, палітычна, практычна рэагаваць. Гэтыя рэакцыі могуць набыць даволі розныя вымярэнні. Як абмежаванні для беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы, нейкая палітыка абмежаванняў, палітыка санкцый, палітыка дыскрымінацыі, нешта такое, што мы ўжо назіралі ў Літве.
Па словах Паўла Усава, польскі бок можа дайсці да спынення памежнага руху, транзіту і татальнай ізаляцыі Беларусі. На думку палітолага, Лукашэнка можа «выправіць сітуацыю і нават палепшыць уласнае становішча, калі ўлады арыштуюць і выдадуць “эмігранта-забойцу”, як гэтага патрабуе польскае МЗС».
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






