BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Усаў: Навальны не мог мець натуральнай смерці

Федэральная служба выканання пакаранняў паведаміла, што расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі №3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Сітуацыю каментуе палітолаг Павел Усаў:

— Афіцыйныя маскоўскія палітыкі гэта пацвердзілі, у тым ліку Пяскоў, усе расейскія апазіцыйныя сродкі пра гэта таксама кажуць, пракрамлёўскія медыі пацвярджаюць гэты факт, толькі кажуць усе, што была нейкая натуральная смерць. Хаця ў 47 гадоў натуральнай смерці быць не можа. Імаверна гэта праз забойства або праз стварэнне нечалавечых умоваў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Вядома, што Аляксею Навальнаму стала дрэнна на прагулцы ў калоніі 16 лютага. Яму выклікалі хуткую, медработнікі канстатавалі смерць. Паплечнікі палітыка заявілі, што інфармацыі, якая пацвярджае смерць Навальнага, няма. Прапагандысцкая Russia Today паведаміла, што ў Навальнага адарваўся тромб.

Беларускае Радыё Рацыя