Чарговы абмен дыктатара Лукашэнкі 123 палітвязняў на зняцце амерыканскіх санкцый з «Беларуськалію» выклікаў неадназначную рэакцыю ў прыхільнікаў санкцый. Хаця беларусы рады, але некаторыя лічаць такі варыянт паразай дэмакратаў. З чым нязгодны доктар паліталогіі Павел Усаў.

Ці так гэта насамрэч, мы пагаварылі з доктарам паліталогіі Паўлам Усавым:
– Калі мы кажам пра ратаванне людзей, то тут не лічыцца ніякі кошт. І я лічу, што тая здзелка, якая была рэалізаваная, вартая таго, што было вызвалена 123 чалавекі. Афіцыйна Лукашэнка памілаваў 156 чалавек. Невядома, ці гэта таксама тыя астатнія, якія не былі ўключаныя ў спіс у дэапртацыю, гэта тыя ж 156 чалавек ці гаворка вядзецца яшчэ пра нейкія іншыя асобы.
Ва Украіне ахвяр рэжыму прынялі вельмі сардэчна. А прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 15 снежня, правёў анлайн-сустрэчу, падчас якой падзякаваў беларускім палітзняволеным за добрыя словы пра Украіну і прынцыповую пазіцыю да расейскай агрэсіі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






