Ёсць рашэнне, каб пачаць перамовы пра ўступленні ў Еўразвяз Украіны і Малдовы. І пачацца яны могуць нават 18 снежня. Дыскусіі ў Бруселі ішлі складана – выйшаў з залы Орбан, і гэта рашэнне атрымалася ухваліць. Так коратка можна сказаць пра завяршэнне саміту Еўразвязу, які напрыканцы тыдня праходзіў у сталіцы Еўразвязу, удзельнічалі кіраўнікі ўрадаў усіх краін аб“яднанай Еўропы. Для Украіны гэта вельмі важнае рашэнне, паколькі яна змагаецца з расейскім агрэсарам.
Так на гэта рашэнне адрэагаваў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:
– Мы не здаёмся, а пераконваем і змагаемся. Вельмі моцныя рэзультаты для Украіны і для ўсёй Еўропы. Яшчэ адзін крок для свайго паўнапраўнага сяброўства Украіны ў ЕЗ. Я дзякую ўсім, хто падтрымаў, выканаў тое, пра што мы дамаўляліся. Рэкамендацыі Еўракамісіі мы выканалі, сумневы мы знялі. І пачалі перамрвы пра ўступленне ў Еўразвяз. Пасля гэтага кроку яшчэ будуць наступныя, вялікая праца. Украіна ўжо не раз паказвала, на што мы здольныя. Будзе час, калі мы зможам адсвяткаваць уступленне Украіны ў Еўразвяз.
Калі прымалася рашэнне па Украіне, прэм’ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану прапанавалі пакінуць залу. Гэтую падзею тлумачыць палітолаг Павел Усаў:
– Орбан успрымаецца ўжо на Захадзе выключна як праваднік інтарэсаў Пуціна. У ім бачаць менавіта тую асобу, якая падрывае маналітную пазіцыю, хоць не ва ўсім яна маналітная. Еўрапейскага звязу ў дачыненні да падтрымкі Украіны. Неаднаразова ён блакаваў, сабатаваў выдзяленне фінансавай дапамогі для Украіны, перад усімі не кажучы ўжо вайсковай. Фактычна Венгрыя і Орбан у прыватнасці – гэта прыклад слабасці Еўрапейскага звязу ў сэнсе нейтралізацыі расейскіх уплываў, расейскай гібрыднай палітыкі ў Еўрапейскім звязе.
Орбан, што галоўнае, не хавае сваіх прарасейскіх поглядаў і адкрыта выказваецца за падтрмку Расеі ,і ўваходзіць у адкрытую канфрантацыю не толькі з еўрапейскімі палітыкамі, але нават і з Украінай.
А вось тэрмін пачатку перамоваў з Украінай пакуль не ведаем: яны стартуюць, калі пацвердзіцца, што Кіеў распачаў адпаведныя “крокі”, якія распісаныя ў рэкамендацыях Еўрапейскай камісіі ў пачатку лістапада. Хоць некаторыя палітыкі ў Бруселі казалі, што гэта перамовы могуць распачацца 18 снежня.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: .aa.com.tr, European Union