1 лютага экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка апублікаваў заяву аб вяртанні ў палітыку і перспектыву фарміравання плана дзеянняў для сябе і беларусаў.

Палітолаг Павел Усаў адзначае, што гэта можа стаць першым крокам да стварэння новага палітычнага цэнтра, у якім будуць аб’яднаныя намаганні Бабарыкі разам з Марыяй Калеснікавай:
– Каб вярнуць хаця б частку тых інвестыцый, матэрыяльных і ідэалагічных, якія Бабарыка зрабіў у 20-ым годзе, страціўшы ўсё. Выціснуты на перыферыю нават унутры апазіцыйных палітычных працэсаў. Актыўнасць будзе звязаная з тым, каб стаць цэнтрам прыцягнення ўвагі для дыяспары.
Палітолаг таксама звяртае ўвагу на міжнародны кантэкст і магчымыя перспектывы такога цэнтра ў Нямеччыне, улічваючы вайну ва Украіне:
– Бабарыка мае там адмысловую спецыфічную падтрымку, бо адразу быў забраны разам з Калеснікавай рашэннем нямецкіх палітыкаў у Нямеччыну. У выніку фундаментальных пераменаў у той жа Расеі і для Беларусі, можна не выключаць, што менавіта фаварытам еўрапейскай палітыкі ў Беларусі будзе група Бабарыкі, калі яна выжыве.
Паводле палітолага, эфектыўнасць палітычнай ініцыятывы Бабарыкі будзе залежаць ад здольнасці аб’яднаць розныя групы апазіцыі і ад роўню падтрымкі з боку міжнародных партнёраў, а таксама ад таго, наколькі ён зможа прадставіць рэалістычную і прынцыповую праграму дзеянняў для Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






