BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Усаў: Рэальных дасягненняў у Офіса Ціханоўскай няма

Частка Кабінету і Офіса Святланы Ціханоўскай пераехала ў Варшаву. Стаўленне да іх у беларускіх дэмакратычных колах вельмі рознае.

Павел Усаў
Павел Усаў

Доктар паліталогіі Павел Усаў надзвычай негатыўна ацэньвае дзейнасць гэтай структуры і называе яе дзейнасць шкоднай:

-Офіс на сённяшні момант – гэта прадавец паветра. Гэта людзі, якія ствараюць ілюзіі, якія наўпрост абманваюць, маніпулююць рэчамі і фактамі. Гэта замінае аб’ектыўнаму разуменню таго, чым ён ёсць. Офіс Ціханоўскай на сённяшні дзень – гэта маштабны фальсіфікатар, па сутнасці Астап Бэндэр у квадраце, які ў стане варочаць велізарнымі грашыма, дурыць галаву еўрапейцам, у першую чаргу беларусам.  

Павел Усаў лічыць, што канструктыўнай супрацы паміж Офісам Ціханоўскай і групай Бабарыкі-Калеснікавай таксама не атрымаецца.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя