Аналітык Варшаўскага цэнтра палітаналіза і прагноза, доктар паліталогіі Павел Усаў лічыць, што ў перамовах паміж спецпасланнікам Дональда Трампа па Беларусі Джонам Коўлам і Аляксандрам Лукашэнкам могуць узнікнуць складанасці.

Чаканне дэмакратычнай супольнасці вызвалення пераважнай большасці, альбо ўсіх палітвязняў можа спраўдзіцца хутчэй усяго толькі на ўмовах Лукашэнкі, гаворыць Павел Усаў:
– Нельга чакаць, што вызваленне нават вялікай колькасці палітычных вязняў прывядзе да зменаў ўнутрыпалітычнага курсу ў Беларусі. Рэпрэсіўны апарат і рэпрэсіўная палітыка застануцца нязменнымі. Калі Маскве нявыгадны будзе курс на размарозку адносінаў з Захадам, то ніякай размарозкі не будзе.
Паводле Паўла Усава, Лукашэнка, які даўно вядомы сваёй жорсткасцю да нязгодных з яго палітыкай, больш усяго баіцца паказацца слабым як унутраным, так і знешнім сілам. Пакуль яму ўдавалася ісці ва-банк.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






