BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Усаў: СК не дацягнецца да грамадзян за мяжой, але масавыя пратэсты немагчымыя з-за недаверу

Палітолаг Павел Усаў пракаментаваў нядаўнюю заяву Следчага камітэта Беларусі, які прыгразіў крымінальнай адказнасцю беларусам, якія ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму Лукашэнкі за мяжой.

Кажа Павел Усаў:

– Ніяк уздзейнічаць на беларусаў замежжа ён не можа. Можа адбыцца ідэнтыфікацыя тых людзей, якія актыўныя. Праз гэта можа адбыцца ціск на сваякоў, на блізкае кола людзей у Беларусі. Але з іншага боку, самі гэтыя акцыі, канешне, не будуць масавымі. Давер зараз вельмі паніжаны, таму, я думаю, ніякіх сур’ёзных акцый, якія маглі б пагражаць рэжыму, за мяжой не будзе.

Следчы камітэт Беларусі заявіў, што акцыі, якія запланаваныя за мяжой, такія як “Лукашэнка ў Шродэр” і форум “Беларусы вартыя лепшага”, «накіраваныя на дыскрэдытацыю краіны на міжнароднай арэне і распальванне сацыяльнай варожасці».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя