Для вызвалення палітвязняў неабходна спрабаваць уступіць у перамовы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваць вярнуць амбасадараў заходніх краін. Такую думку выказаў лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у эфіры ютуб-каналу Warta 23 жніўня, піша «Позірк».

Палітык прапанаваў разглядаць палітзняволеных як палонных на вайне. «Ніхто не кантактуе з чыноўнікамі. Няма ніякіх перамоў. І значыць, будуць толькі лозунгі: «Вызваляйце палітвязняў, іначай мы вам граніцу перакрыем, — сказаў ён. — Яны (улады) чыхалі на гэта ўсё». Выкарыстоўваюць магчымасці могуць тыя, хто валодае «сродкамі абмену», адзначыў Пазняк.
Палітык раскрытыкаваў прапанову сябры Каардынацыйнай рады палітолага Андрэя Ягорава часткова прызнаць легітымнасць Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў, назваўшы яе «лухтой, якая ні да чаго не прывядзе, акрамя толькі таго, што з людзей будуць смяяцца».