BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пазьняк прапануе дадаць у мірны план пункт пра Беларусь

Лідар Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк разам з актывістамі Паўлам Усавым і Юрыем Беленькім прапануюць уключыць у мірны план ЗША па расейскай агрэсіі супраць Украіны асобны пункт пра Беларусь.

Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

«Апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоваў паміж Расеяй і Украінай. Прыярытэтам мірнага працэсу з’яўляецца спыненне ваенных дзеянняў і ўвядзенне сістэмы гарантый для Украіны». — гаворыцца ў звароце. Аднак, паводле Пазьняка, у праектах перамоваў не ўлічана, што тэрыторыя Беларусі па-ранейшаму выкарыстоўваецца Масквой як стратэгічны рэсурс для магчымай агрэсіі.

Пазьняк і ягоныя калегі лічаць, што гэта патэнцыйна небяспечная магчымасць для рэгіёну і павінна быць адлюстраваная ў мірным пагадненні. У сваім звароце яны заклікаюць уключыць пункт аб вывадзе расейскага войска і ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі дзеля гарантавання бяспекі ва ўсходняй Еўропе