BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пазьняк заклікаў Еўразвяз да перамоваў з рэжымам Лукашэнкі

Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк пракаментаваў вызваленне палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Ён заклікаў Еўразвяз да перамоваў з рэжымам Лукашнкі ў пытанні вызвалення палітвязняў у абмен на спыненне вызначаных на перамовах эканамічных санкцыяў.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Пазьняк напісаў: «Мне прыйшлося звяртацца асабіста з пасланнем да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць палітвязняў, спыніць арышты і рэпрэсіі супраць беларусаў. Вязняў пачалі выпускаць групамі. А нядаўна (толькі што) выпусцілі знакавую асобу, аб якой я асабіста прасіў, — Паліну Шарэнду-Панасюк, якую ў турме мэтанакіравана катавалі і штурхалі ў магілу. Цяпер яна на свабодзе».