Пентагон пачне звальняць з войска да 1000 адкрытых трансгендэрных вайскоўцаў, а астатнім дасць 30 дзён на самаідэнтыфікацыю. Пра гэта гаворыцца ў новай дырэктыве ЗША, перадае Associated Press.

“Больш ніякага Trans @ DoD. Больш ніякіх займеннікаў. Больш ніякіх чувакоў у сукенках. Мы скончылі з гэтым лайном”, – сказаў міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт.
Па словах прадстаўнікоў дэпартамента, пакуль складана дакладна вызначыць, колькі менавіта трансгендэрных вайскоўцаў, аднак медыцынскія запісы пакажуць тых, у каго дыягнаставана гендэрная дысфарыя, хто мае сімптомы або праходзіць лячэнне.
“Гэтыя вайскоўцы будуць прымусова звольненыя са службы. І нікому з гэтым дыягназам не будзе дазволена прызывацца на службу. Гендэрная дысфарыя ўзнікае, калі біялагічны пол чалавека не супадае з яго гендэрнай ідэнтычнасцю”, – падкрэслілі ў AP.
Раней афіцыйныя асобы заяўлялі, што па стане на 9 снежня 2024 года ў 4240 вайскоўцаў, якія знаходзяцца на сапраўднай службе ў Нацыянальнай гвардыі і рэзерве, была дыягнаставана гендэрная дысфарыя. Аднак яны прызналі, што колькасць можа быць большай.
Адзначаецца, што ўсяго ў войску служаць каля 2,1 млн вайскоўцаў.