BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перадвыбарчыя дэбаты на Радыё Рацыя

Запрашаем на чарговую сесію дыскусій у рамках выбараў у Каардынацыйную раду. Яны пачнуцца 25 траўня. Сёння ў дэбатах удзельнічаюць:

Спіс №2 «Воля» Александр Клачко: Вітаю шаноўных слухачоў. Я раскажу не пра сябе, я раскажу пра спіс «Воля». Я звычайны беларус, якому неабыякава будучыня Беларусі. Наш спіс «Воля» №2 у выбарчым спісе лічыць Беларусь краінай, якая знаходзіцца пад гібрыднай акупацыяй Расеі. Нашая галоўная мэта – гэта аднаўленне і захаванне сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. На што мы робім галоўную стаўку – на падтрымку тых сілаў, якія набліжаюць вызваленне Беларусі. Гэта развіццё і ўзмацненне Беларускай Вызвольнай Арміі, яе знаходжанне на тэрыторыі краін, якія дадуць палітычную згоду на тое, гэта падтрымка дзейных добраахвотнікаў ва Украіне, гэта падтрымка парамілітарных арганізацый, якія знаходзяцца ў розных краінах. Пры гэтым мы не забываем пра падтрымку палітвязняў і ўсіх рэпрэсаваных беларусаў. Але мы лічым, што 100% гарантам вызвалення палітвязняў з’яўляецца вызваленне Беларусі.

Спіс №6 «Голас дыяспар. Адзінства па-над межамі» Раман Кісляк: Я юрыст, праваабаронца, у мінулым адвакат. Я гляджу праграму нашага спісу, я яна часткова пераклікаецца з маім жыццём. Частка пытанняў нашага спісу прысвечаныя пытанням правоў чалавека, частка пытанням пасілення дыяспар. Таму што я лічу, што без гэтага мы не можам прасунуцца да дэмакратызацыі, без пасілення голасу дыяспар і прыняцця палітычных рашэнняў. Я нарадзіўся ў Брэсце. Жыў і працаваў адвакатам, потым пайшоў у праваабарончую дзейнасць. Таксама я трохі займаўся палітыкай у «Руху За Свабоду». Туды я ўваходзіў і ўваходжу. У 2021 годзе не прыйшлося выехаць, уцекчы з Беларусі ў Грузію, і якраз я прыехаў у Батумі, і ў гэтым жа годзе мы стварылі беларускую дыяспару Аджарыі. Наш спіс складаецца з прадстаўнікоў розных дыяспар і грамадзянскіх арганізацый.

Спіс №9 «Каманда Латушкі і «Руху За Свабоду»» Арцём Брухан: Я намеснік кіраўніка НАУ, былы дзяржслужачы, былы чыноўнік берасцейскага выканкаму. У нашым спісе ёсць дасведчаныя палітыкі, эксперты і дзеячы культуры, блогеры, былыя палітвязні, і людзі з розным досвідам. Менавіта гэта дае нам магчымасць казаць, што наш спіс ідзе ў Каардынацыйную Раду не проста паглядзець, а ідзе працаваць. Бо нашая каманда не абяцае, а робіць справу. І нашая праграма будуецца на 7 слупах: Незалежнасць, Салідарнасць, Адказнасць, Ціск на рэжым, Дапамога дыяспарам, Знешняя палітыка, Бачанне будучыні. Шмат чаго мы ўжо робім у межах Дэмакратычных Сілаў. І працягнем гэта рабіць больш інтэнсіўна, каардынуючыся з нашымі партнёрамі ў Каардынацыйнай Радзе.

Слухайце дэбаты цалкам:

Беларускае Радыё Рацыя