BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працягваем перадвыбарчыя дэбаты на Беларускім Радыё Рацыя.

Сёння ў іх бяруць удзел:

спіс 1 (Салідарнасць) – Георгій Дзмітрук;

спіс 3 (Еўрапейскі выбар) – Артур Фінькевіч;

спіс 11 (Краіна для жыцця) – Віталь Савюк.

Артур Фінкевіч: «Еўрапейскі выбар» – гэта каманда дасведчаных людзей, якія з’яўляюцца чальцамі Аб’яднага пераходнага кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, культурніцкіх, прасаюзных, дыяспаральных арганізацый і шэрагу іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці. У складзе нашага спісу вылучаюцца людзі, якія маюць досвед працы ў прадстаўнічых органах. У нас ёсць былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІІ склікання, дэпутаты мясцовых саветаў, а таксама дзейсны дэпутат парламента Малдовы.

«Еўрапейскі выбар» – гэта новыя тэхналогіі для беларускіх прадпрыемстваў, праграмы развіцца інфраструктуры для рэгіёнаў Беларусі, адукацыйныя праграмы для моладзі, інвестыцыі ў беларускую эканоміку, а таксама ў навуку. Магчымасць свабоднага перамяшчэння і доступ да рынку працы. Доступ на агульнаеўрапейскі рынак для беларускіх тавараў. Досвед у рэалізацыі рэформ у розных сектарах. Гарантыі незалежнасці і бяспекі. Роўнасць і правы чалавека. Абарона навакольнага асяроддзя. Правасуддзе.

Асноўнымі пунктамі нашай праграмы з’яўляецца: прасоўванне еўрапейскага выбару; распрацоўка рэформ у розных сферах; падтрымка палітвязняў і пацярпелых ад рэпрэсіяў, а таксама ветэранаў і ваяроў. Адукацыйныя і культурніцкія ініцыятывы. Павышэнне мабільнасці беларусаў. З дапамогай Каардынацыйнай рады мы прыцягнем увагу да актуальных для беларусаў праблем і вырашым іх разам.

На дадзены момант каманда блоку «Еўрапейскі выбар» падрыхтавала праект рэзалюцыі Каардынацыйнай рады пра намеры вяртаць уласнасць людзям, якія былі пазбаўлены сваёй нерухомасці па палітычных матывах. Прапануецца стварыць спецыяльную камісію, у функцыях каторай будзе ўваходзіць збор дадзеных аб такіх фактах у рэестар канфіскаваных і арыштаваных аб’ектаў нерухомасці. Таксама мы працуем над стварэннем камісіі па працы са зваротам беларусаў.

Георгій Дзмітрук: Мы – аб’яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларускай Хрысціянская Дэмакратыя. Нашая выбарчая кампанія базуецца на том, што нашыя лідары Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец з’яўляюцца не толькі лідарамі нашых партый, але і ідэйнымі натхняльнікамі. Таму аб’яднанне «Салідарнасць» – гэта прыклад таго, як мы ўмеем дамаўляцца, нягледзячы на тое, што мы з’яўляемся і левымі і правымі, але мы змаглі сфармаваць шырокую кааліцыю і дамовіліся дзейнічаць сумесна.

Таму мы лічым, што «Салідарнасць» – тое, што патрэбна нашаму народу ў гэты гістарычны момант, як у нутры краіны, так і ў выгнанні. Таму мы з’яўляемся аб’яднаннем ідэалагічных партый, не кан’юктурных, яны не зроблены пад кагосьці асабіста, ці пад нейкі праект. Мы з’яўляемся ідэалагічнымі партыямі.

Наша галоўная мэта – дасягнуць дэмакратыі і празрыстасці, і мы спадзяемся, што з нашым прыходам у Каардынацыйную раду прыйдзе і дэмакратыя і празрыстасць. Нашы бліжэйшыя інтарэсы супадаюць з інтарэсамі нашых бліжэйшых суседзяў – Польшчы, Украіна, Літва і Еўропы ў цэлым. Таму мы ўлічваем інтарэсы гэтых краін і плануем будаваць добрыя суседскія узаемаадносіны.

Нашы ворагі – гэта савецкая і постсавецкая ідэалогія. Другі наш вораг – гэта дыктатура ў любым праяўленні. Узурпацыя ўлады ў адных руках – гэта заўсёды кепска. І трэці наш вораг – гэта вайна, любые формы агрэсіі. Такім чынам у нас ёсць тры галоўныя ворагі – гэта ідэалогія, гэта дыктатура і гэта вайна.

Віталь Савюк: Нашая каманда пачала фарміравацца яшчэ ў 2020 годзе з прыхільнікаў Сяргея Ціханоўскага. Затым вырасла на зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, і таксама ў аб’яднанымі штабе падчас выбарчай кампаніі. Затым мы падраслі за кошт дваровых ініцыятываў, многія з якіх з намі супрацоўнічалі.

Асаблівасці нашай дзейнасці ў тым, што наша дзейнасць накіравана на беларусаў унутры краіны. Таму што мы лічым, што без беларусаў унутры краіны мы ніяк не пераможам рэжым Лукашэнкі. Мы не збіраемся будаваць сваё жыццё ў замежжы – у Польшчы, ці ЗША, таму што ўсе мы хочам вярнуцца дамоў.

У нашай камандзе не шмат людзей з палітычным вопытам, напэўна самы вопытны чалавек – Ева Сапрыгіна, якая была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. І да гэтага ўдзельнічала ў парламенцкіх выбарах. У нас простыя людзі, ёсць былыя палітвязні, добраахвотнік Палка Каліноўскага, юрысты, эканамісты, бізнесмены, проста актывісты.

Што мы чакаем ад Каардынацыйнай рады? Мы лічым, што ў КР першапачатковая задача – падняць свой аўтарытэт. Бо тое, што адбывалася раней – за гэта крыху сорамна. Дзейнасць КР павінна быць празрыстай.

Цалкам дэбаты:

Беларускае Радыё Рацыя