BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Запрашаем на чарговую сесію дыскусій у рамках выбараў у Каардынацыйную раду. Яны пачнуцца 25 траўня.

Сёння ў дэбатах удзельнічаюць:

Юлія Міцкевіч спіс №6 “Голас дыяспар”: Мне, як прадстаўніцы спісу«Голас дыяспар. Адзінства па-над межамі» вельмі важна гаварыць не столькі пра асобаў, якія ўваходзяць у нашую групу, хоць гэта, безумўна, людзі з вялікім досведам палітычнага і грамадзянскага актывізму, колькі казаць пра тое, што нашая палітычная прагарама базуецца ў першую чаргу на каштоўнасцях незележнасці, суверэнітэту Беларусі, але і на каштоўнасцях правоў чалавека, роўнасці і верхавенства закона і салідарнасці. Гэта тыя каштоўнасці, якія ў многім вызначылі пратэст 2020 года. І мы выдатна памятаем, як гэта было. І тое, што заяўляць пра нашае патрабаванне грамадзянскіх свабодаў і нашых правоў, у першую чаргу – права на справядлівыя сумленныя выбары, было вельмі важна, а таксама каштоўнасць той велізарнай салідарнасці, якая аб’ядноўвала нас тады. І ўласна КР, якая стала вынікам таго пратэстнага руху, які спачатку быў створаны з прадстаўнікоў, дэлегіраваных  ад грамадзянскіх арганізацый і палітычных партый, а зараз будзе ўжо выбраным органам, – гэта таксама стала працягам. Таму для нас вельмі важна падкрэсліць тое, што палітыка – гэта шмат у чым пра палітычную публічную рэпрэзентатыўнасць тых, хто выбіраецца, перад выбаршчыкамі. Калі мы кажам пра пабудову дэмакратыі ў Беларусі, то гэта ў першую чаргу пра  інклюзіўнае дэмакратычнае грамадства і транспарэтную падсправаздачную празрыстую палітыку і сістэму дзяржкіравання. Якая немагчымая, калі мы, як палітыкі, не ўключаем запыты і патрабаванні розных сацыяльных груп, у першую чаргу, уразлівых. Галасуйце за спіс №6!

Аляксандр Кавалёў спіс №11 “Краіна для жыцця”: У першую чаргу хочацца сказаць, што спіс “Краіна для жыцця”  – гэта не палітычная партыя з адным лідарам, гэта аб’яднанне людзей, якія сканцэнтраваныя на эфектыўнай працы ўнутры Беларусі, на вырашэнне актуальных праблем унутры Беларусі. І мы ў нашай праграме аб’ядналі такія пытанні, якія я зараз хацеў бы агучыць. Над якімі мы зараз сканцэнтраваныя ў сваёй працы. Мы сканцэнтраваныя на фармаванні больш шчыльных стасункаў з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ва Украіне, на рабоце па магчымых варыянтах вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў, дапамозе беларускім добраахвотнікам, якія ваююць на тэрыторыі Украіны, рэальная дапамога беларусам з легалізацыяй у Еўропе, візавая падтрымка, праца з беларускім бізнесам, які працуе ўнутры Беларусі – гэта праца, на якой я сканцэнтраваны, якой я займаюся, фармаванне нарматыўна-прававой базы для ўзаемадзеяння ўнутры дэмакратычных сіл. Аказанне рэальнай дапамогі тым, хто пацярпеў ад рэжыму Лукашэнкі і аказаўся ва ўразлівым стане, актывістам унутры краіны, дзецям, пенсіянерам, асобам з абмежаванымі магчымасцямі, дапамога ад арганізацый, фондаў. Хацелася б сканцэнтравацца на дапамозе тым, хто яе патрабуе. Што тычыцца мяне, то ў 2021 годзе я спрабаваў арганізоўваць устаноўчы сход партыі “Разам”, пасля чаго і з’ехаў. Галасуйце за спіс №11.

Аляксандр Лапко спіс №12 “Моладзевы наступ: Я вельмі рады і ганаруся, што магу прадставіць мэты і кірункі працы “Моладзевага наступу”, якія будуць спрыяць прадстаўніцтву, абароне, прасоўванню інтарэсаў беларускай моладзі на ўсіх роўнях прыняцця палітычных рашэнняў. Менавіта дзеля гэтага наша фракцыя ідзе ў КР ІІІ склікання. Нашая першая мэта – гэта пашырэнне актыўнага ўдзелу моладзі ў палітычных працэсах краіны. Мы хочам, каб кожны і кожная мелі права ўдзельнічаць у абмеркаванні таго, што адбываецца ў беларускай палітыцы і прымалі ўдзел у гэтым. Мы адкрытыя да прапаноў, будзем дапамагаць у прасоўванні новых ідэй і ініцыятыў. Мы таксама плануем арганізоўваць публічныя слуханні,  рыхтаваць стратэгіі працы для тых органаў, якія будуць фармавацца на базе КР, удзельнічаць у працы розных камісій, падкамісій. Наша другая мэта – гэта пашырэнне магчымасцяў атрымання міжнароднага досведу для моладзі. Мы будзем працаваць над спрашчэннем працэдуры атрымання віз і дакументаў для навучання і падарожжаў. Мы ўжо лабіруем спрашчэнне патрабаванняў аб дакументах для беларускіх абітурыентаў у Польшчы, Чэхіі і іншых краінах. Вельмі цесна супрацоўнічаем з рознымі НДА беларускімі і польскімі ў гэтых краінах. Наша трэцяя мэта – гэта кансалідацыя беларускай дыяспары і захаванне сувязяў моладзі ўнутры краіны і за межамі. Мы плануем арганізоўваць розныя праграмы і лабіраваць арганізацыю гэтых праграм адукацыі і мабільнасці для моладзі. І апошнняя, але не менш важная мэта – арганізацыя міжнародных сувязяў. Галасуйце за спіс №12 “Моладзевы наступ”. Мы пачуем кожнага!

Каардынацыйная рада заклікае беларусаў прыняць удзел у галасаванні на выбарах новага складу, Святлану Ціханоўскую – падтрымаць выбары, а СМІ – актыўна асвятляць кампанію. Каардынацыйная рада заяўляе, што гэтыя выбары – даюць шанец на рэальныя змены.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя