BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перадвыбарчыя дэбаты ў Каардынацыйную раду

Сёння на нашым радыё завяршальныя перадвыбарчыя дэбаты перад выбарамі ў Каардынацыйную раду. Нагадаем, яны пачнуцца 25 траўня.

У дэбатах прымаюць удзел лідары спісаў:

-спіс №4 “Наша справа“– Роза Турарбекава;

-спіс №8 “Блок Пракоп’ева-Ягорава” – Вадзім Пракоп’еў;

-спіс №9 “Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» – Павел Латушка.

Роза Турарбекава: Наш лозунг: “НЕ – жалезнай заслоне паміж Еўропай і Беларуссю для беларусаў і беларусак.” Пра сваю праграму я ўжо неаднойчы казала. Нагадаю, першае, гэта візы,  другое – мабільнасць, трэцяе – дапамога, чацвёртае – наш падыход да санкцый. Я хацела б звярнуць вашую ўвагу на тое, што мы зараз збіраем подпісы пад петыцыяй “Не – жалезнай заслоне” са зваротам да ўрадаў краін ЕЗ, у першую чаргу Польшчы і Чэхіі. Калі ласка, далучайцеся да нас, падпісвайце, калі раздзяляеце гэтую праграму, каб не апускалася жалезная заслона. З нашага пункту гледжання сёння гэта з’яўляецца самым важным пытаннем. Чаму нашая праграма стала менавіта такой? Чаму яна прысвечана ў першую чаргу праблемам, звязаным з жалезнай заслонай? Мы ў сакавіку правялі навуковую канферэнцыю, дзе сабралі экспертаў з розных сфераў. І мы прыйшлі да высновы, што “Не – жалезнай заслоне” будзе найбольш абгрунтаваным лозунгам, мы падышлі даволі адказна да падрыхтоўкі нашай праграмы. Было вельмі добрае пад гэтым экспертнае абгрунтаванне. І мы прыйшлі да высновы, што вельмі многія рэчы, на якіх мы настойвалі, сёння маюць патрэбу ў выпраўленні. Мы ідзём на выбары ў КР з тым, каб найперш рэалізаваць нашую праграму, і другая нашая сур’ёзная мэта – гэта пераадоленне дыстанцыі паміж палітычнымі актарамі і беларускім грамадствам.

РР: Учарашняе рашэнне выбарчай камісіі – сфармуйце сваю пазіцыю.

Роза Турарбекава: У нас ёсць зварот ад “Нашай справы”. Мы лічым гэта несправядлівым. Мы выканалі іхныя ўмовы, бо размова ішла пра захаванне нашага спіса. Я ўсё яшчэ маю надзею абскардзіць гэтае рашэнне ВК. Я лічу, што яно несправядлівае. І ў мяне ёсць як палітычныя, так і прававыя аргументы. Я лічу, што гэта парушэнне дэмакратычных прынцыпаў.

Вадзім Пракоп’еў: У мяне вельмі просты меседж для нашых выбаршчыкаў: калі ў нашай палітычнай сістэме не адбудзецца рэформа,калі яна застанецца ў той архітэктуры і з тым жа зместам, то мы пра перамены ў Беларусі даведаемся з газет. І гэтыя змены нам вельмі не спадабаюцца. Таму рэформа неаходная, выбары ў КР – гэта першы крок да гэтай рэформы, другі крок – гэта новая стратэгія дэмсіл, таму што тая стратэгія, якая прадстаўлена Кабінетам, мае ўсе прыкметы дзіцячага садка. Трэцяе – нам абавязкова патрэбны вялікі дыяспаральны рух, магутны, і гэта і ёсць фундамент новай палітычнай сістэмы пасля рэформы. Колькасць беларусаў за мяжой ужо пераваліла за 1 мільён і працягне папаўняцца. Абавязкова трэба фінансаваць сваю палітыку самім беларусам, у адваротным выпадку мы танцуем танец донараў, і не заўсёды нацыянальныя інтарэсы краін-донараў супадаюць з нашымі. І ў рэшце рэшт нам спатрэбіцца новы Кабінет, абноўлены. І калі выбіраць, чым мусіць займацца КР, то спачатку новай стратэгіяй. І яшчэ адна важная думка. Калі б у нашым беларускім руху быў усяго 1 рубель, не 10, а 1, спытайце мяне, куды ў цяперашнім палітычным моманце я б яго ўкладваў. Адказ – у новыя эліты.  За мяжой аказалася вялізная колькасць таленавітых беларусаў і мы іх не выкарыстоўваем. Перамены не здарацца ўнутры Беларусі, пакуль не будзе палітычнай альтэрнатывы. Таму нам патрэбны трохпавярховы будынак палітычнай альтэрнатывы. Нам патрэбны дарослы палітычны суб’ект.

Павел Латушка: Мы не абяцаем, мы – робім, “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” – гэта каманда, якая ўмее працаваць. Наш нумар 9. За гэты час мы дабіліся 6 ордэраў на арышт у адносінах у тым ліку да катаў, кіраўнікоў Жодзіна і Акрэсціна – беларускіх катоўняў, 500 асобаў трапіла пад санкці ЕЗ, ЗША і іншых краінаў свету. Мы перадалі дзве справы ў Міжнародны крымінальны суд – справаздачы па фактах ваенных злачынстваў, здзейсненых Лукашэнкам у адносінах да ўкраінскіх дзяцей. Мы падрыхтавалі даклад па злачынствах супраць чалавечнасці, які чакае перадачы ў МКС. Мы займаемся суправаджэннем дзясяткаў спраў у рамках універсальнай юрысдыкці, мы эвакуявалі 100 асобаў, у тым ліку сем’яў добраахвотнікаў. 40 тысяч еўра сабралі для беларускіх добраахвотнікаў, для дапамогі:  медычнай , дроны, джыпы. Мы стварылі Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве. І гэта 16 тыс наведвальнікаў, 300 мерапрыемстваў. І сабралі для беларускай культуры самі 80 тыс еўра. Мы фактычна дабіліся, каб упершыню ЕЗ стаў фінансаваць культуру беларускую за мяжой. Мы стварылі праект Кадравы рэзерв для новай Беларусі. Мы не даем Дзеду спакойна жыць. Мы – каманда справы. Мы працуем кожнага дня. Наша праграма – не абяцанні. Наша праграма – вынікі. Мы ідзем не паглядзець, мы ідзем дасягнуць выніку. Гэта канкрэтныя дзеяннні кожнага дня.

Беларускае Радыё Рацыя