BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пераезд Офіса Ціханоўскай, магчыма, узмацніць палітычнае жыццё беларусаў у Варшаве”

Офіс дэмакратычнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай абвясціў пра пераезд у Варшаву. Раней асноўная дзейнасць каманды была звязаная з Літвой. Эксперты адзначаюць: гаворка ідзе не пра змяненне палітычнага курсу, а пра адаптацыю да новых умоваў міжнароднай працы.

Фота Віялеты Саўчыц.

Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка лічыць, што гэты крок мае перадусім практычнае і сімвалічнае значэнне.

– Няма ні афіцыйных пацверджанняў, і зразумела, што пацверджанне павінна зрабіць сама Варшава, каб пра нешта такое пачаць размаўляць, але сапраўды да гэтага ўсё ідзе. Гэта, безумоўна, будзе нейкая дынаміка, нейкі працэс, магчыма, гэта ўзмацніць сапраўды вось палітычнае жыццё беларусаў у Варшаве.

Па словах палітычнага аналітыка, гэта толькі ўзмацніць узаемадзеянне беларускіх палітычных сіл у Варшаве:

– Я мяркую, што ўзмацніцца супраца, будзе больш каардынацый, як увогуле бывае, калі людзі побач, а не раскіданыя па свеце. Вядома, гэта можа ашчадзіць нейкія грошы, кожны, хто лятаў паміж Вільняй і Впршавай, ведаю, колькі каштуюць “шалёныя” авіяквіткі на гэтым маршруце. Ясна, што гэта будзе змяншаць каардынацыю з Літвой, хоць, наколькі я ведаю, там нейкі офіс застанецца.

Вадзім Мажэйка лічыць, што беларусы павінны быць удзячныя за дапамогу Літве і пераезд Офіса ў Варшаву гэта новы крок у палітычных умовах 2026 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя