BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Перамір’е патрэбна не для парада, а для сапраўднага і трывалага міру»

Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак услед за міністрам замежных спраў Андрэем Сібігам пракаментаваў прапанову Уладзіміра Пуціна аб прыпыненні “ўсіх баявых дзеянняў” на тры дні з 8 мая, – перадае bbc.com.

Фота: slovoidilo.ua

“Перамір’е патрэбнае не для парада, а для сапраўднага і трывалага міру”, – напісаў Ярмак у тэлеграм. Ён таксама падзякаваў за падтрымку прэзідэнта ЗША Дональду Трампу і прыклаў спасылку на навіну з заявай Белага дома, што Трамп хоча пастаяннага, а не часовага перамір’я ва Украіне.