
Перамір’е на цяперашняй лініі фронту стала не актуальна. Да таго ж наступ на Курскую вобласць не дае магчымасць рэжыму Уладзіміра Пуціна паказаць, што ўсё ідзе па плану, – сваёй рэакцыяй на бягучыя падзеі падзяліўся актывіст антываеннага камітэта ў Швецыі “Russians Against War” Аляксей Карых:
– Канешне гэта адсоўвае ўсе размовы пра тое, што зараз будзе перамір’е на існуючай лініі фронту. Гэта складана ўявіць, як пуцінскі рэжым будзе пакідаць Курскую вобласць Украіне. У цэлым, калі казаць пра мае адчуванні ад размоў з людзьмі, якія засталіся ў Расеі, то для многіх погляд на тое, што адбываецца, не надта адрозніваецца ад погляду на ўсё астатняе поўнамаштабнае ўварванне.
Наступ украінскіх войскаў на Курскую вобласць цягнецца ўжо 20 дзён. Гэта ў першую чаргу эмацыйны і інфармацыйны ціск на расейцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Getty Images






