BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перамовы аб уступленні Украіны ў Еўразвяз пачнуцца да канца чэрвеня

Падчас выступу на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях аднаўлення Украіны прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен паведаміла, што перамовы па ўступленні Украіны ў Еўразвяз павінны пачацца да канца чэрвеня.

«Украіна зрабіла ўсе крокі, якія мы намецілі. І менавіта таму мы лічым, што ЕЗ павінен пачаць перамовы аб уступленні Украіны ў гэтым месяцы», – сказала палітык. Яна таксама адзначыла, што да канца месяца ва Украіну паступяць 1,9 млрд еўра, якія плануецца ў тым ліку накіраваць на правядзенне судовай рэформы і барацьбу з карупцыяй. Гэта частка грошай у рамках крэдыту ад Еўразвязу на 50 млрд еўра, разлічанага да 2027 года. Да цяперашняга часу ўжо 6 млрд еўра паступіла ва Украіну.

Крыніца: reform.news