Выключна на фронце зараз вырашаецца ўся сітуацыя па вайне. Значных чаканняў перамоўных працэсаў па завяршэнні баявых дзеянняў няма.

Няма зразумелага фармату і зразумелых удзельнікаў, – кажа кіраўнік Праўлення грамадскай арганізацыі «Цэнтр стратэгічных даследаванняў», у 2020-2024 гадах дарадца Сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Павло Жовнірэнко:
– Я маю на ўвазе незразумелы фармат. Злучаныя Штаты, якія пасярэднікі перамоваў, яны па факту партнёры Пуціна. З боку ЗША ў перамовах бяруць удзел людзі, якія абсалютна далёкія ад міжнародных спраў, міжнароднага права.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне, станам на сёння, 03 лютага, трывае ўжо 1441 дзень. А роўна чатыры гады з моманту пачатку расейскага ўварвання споўніцца 24 лютага, літаральна праз некалькі тыдняў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






