BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перамовы ў Маскве па вайне ва Украіне да кампрамісу не прывялі

Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў на брыфінгу для прэсы пасля завяршэння размовы Пуціна са спецпасланнікамі прэзідэнта ЗША Трампа Віткафам і Кушнерам заявіў, што кампрамісу па вайне ва Украіне бакі не дасягнулі, паведамляе Associated Press.

Таксама, паводле яго, сустрэчы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца. Прадметам размовы, як паведаміў Ушакоў была “рамка плана Трампа, а не канкрэтныя фармулёўкі”. У прыватнасці, было абмеркавана тэрытарыяльнае пытанне.

“Некаторыя амерыканскія прапановы выглядаюць больш ці менш прымальнымі, але іх трэба абмяркоўваць. Некаторыя фармулёўкі, якія нам былі прапанаваныя, нам падыходзяць”, – сказаў пуцінскі памочнік.

Беларускае Радыё Рацыя