BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перамовы Украіны з ЕЗ затрымліваюцца праз пазіцыю Венгрыі

Украіна ўсё яшчэ чакае адкрыцця перамоў аб уступленні ў Еўразвяз, але гэтаму перашкаджае пазіцыя Венгрыі. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў у Бруселі, што Венгрыя блакуе пачатак перамоўнага працэсу, піша tvn24.pl.

Фота з сайта: EU-UA.KMU.GOV.UA

Сікорскі падкрэсліў, што далучэнне да ЕЗ для Украіны — гэта маральная падтрымка ва ўмовах вайны. Ён адзначыў, што Польшча, якая цяпер старшынствуе ў ЕЗ, прыкладае намаганні для адкрыцця хаця б аднаго кластару перамоў, але Венгрыя перашкаджае прыняццю гэтага рашэння. Польскі міністр таксама заклікаў апазіцыю ў сваёй краіне паўплываць на блізкіх ідэалагічных саюзнікаў у Будапешце, каб Венгрыя зняла вета і спыніла блакаванне працэсу.

Сікорскі выказаў занепакоенасць тым, што Венгрыя і польская арганізацыя Ordo Iuris працуюць з аналітычным цэнтрам Heritage Foundation у ЗША, дзе нібыта абмяркоўваюцца шляхі аслаблення Еўразвяза.