BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перанос часткі офіса Ціханоўскай у Польшчу: што гэта азначае для дыяспары ў Літве

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пацвердзіў літоўскаму выданню LRT, што частка офіса беларускай апазіцыі пераязджае ў Польшчу. Паводле яго слоў, гэта звязана са змяненнем сітуацыі з бяспекай і карэкціроўкай мадэлі працы.

Арцём Шрайбан
Арцём Шрайбан

Палітолаг Арцём Шрайбман адзначае, што перанос часткі офіса можа найбольш закрануць беларускую дыяспару ў Літве:

– Для Літвы тэма дачынення з беларускімі дэмсіламі не святая. Можна прымаць рашэнні, якія паніжаюць статус гэтых адносін. У самой працы Офіса гэта не мусіць нешта змяніць. Гэта можа ў горшых сцэнарах прывесці да пагаршэння становішча беларускай дыяспары ў Літве. Літоўская улада можа яшчэ больш жорстка пачаць ставіцца да беларускай дыяспары. У тры разы вырасла колькасць прызнанняў людзей пагрозай нацыянальнай бяспекі і ў адмове заяваў на ВНЖ.

Пакуль поўны пераезд офіса Святланы Ціханоўскай не пацвярджаецца, аднак у СМІ перыядычна з’яўляюцца чуткі пра магчымы перанос працы арганізацыі ў Польшчу.

Беларускае Радыё Рацыя