BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў, якія знаходзяцца ў краінах ЕЗ, – парушэнне іх суверэнітэту

Еўрапейскі парламент на пасяджэнні 3 красавіка прыняў рэзалюцыю «Непасрэдная рызыка далейшых рэпрэсіяў з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі — пагрозы з боку Следчага камітэта». У тэксце рэзалюцыі адзначаецца, што Еўрапарламент «разглядае пераслед грамадзян Беларусі за іх мірную дэмакратычную дзейнасць за мяжой з дапамогай „спецвядзенняў“ Следчага камітэту як прамое парушэнне тэрытарыяльнага суверэнітэту дзяржаў-чальцоў Еўразвязу», а таксама «заклікае да агульнаеўрапейскай прававой падтрымкі і абароны беларусаў у выгнанні, у тым ліку тых, хто не мае магчымасці абнавіць дакументы, што сведчаць асобу, і зазнае экстэрытарыяльны пераслед.

Еўрапарламент у рэзалюцыі таксама «заклікае Міжнародны крымінальны суд паскорыць разбіральніцтва па злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам Лукашэнкі».