BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першае паседжанне КР: стварэнне кааліцыі 53 з 80 і пытанні далейшага ўдзелу ў органе

Першае агульнае паседжэнне Каардынацыйнай рады другога і трэцяга скліканняў прайшло па прамой трансляцыі.

На пачатку пасяджэння выступіла Святлана Ціханоўская, якая сярод накірункаў працы КР звярнула ўвагу і на супрацу з беларускай дыяспарай па ўсім свеце ды заклікала блокі да кансалідацыі:

-Кансалідацыя беларусаў замежжа, праца з дыяспарай. Нам патрэбна ўмацоўваць сувязі паміж беларусамі ў розных краінах. Пад эгідай КР могуць адбывацца міжнародныя кампаніі і акцыі салідарнасці. Нам неабходна ангажаваць беларускую дыяспару ў працу дэмсілаў. Народныя амбасады, Талака, АББА, Суполка – дзясяткі паспяховых ініцыятываў беларусаў замежжа могуць стаць часткай гэтага руху.

Перад паседжаннем пяць абраных выбарчых спісаў заявілі пра стварэнне свайго аргкамітэту па арганізацыі першага працоўнага паседжання абранай Каардынацыйнай рады.

Падчас паседжання КР Андрэй Ягораў нагадаў пра пастанову адносна сябраў Пераходнага Кабінета, якія былі выбраныя ў КР. Паводле дзейнага Рэгламента КР, сябрам органа прапанавана вырашыць, дзе заставацца: у КР ці АПК. На дадзены перыяд дзеянне названых мандатаў прыпыняецца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя