BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першая сустрэча «Каманды Латушкі» і Руху «За Свабоду» пасля выбараў

Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” правяла першую пасля выбараў у Каардынацыйную раду сустрэчу. Падчас яе гаварылі пра стварэнне агульных кааліцый у межах Каардынацыйнай рады, дзейнасць рады і яе фінансавую празрыстасць, пра планы на бліжэйшы час, а таксама пра дапамогу беларускім добраахвотнікам і стварэнне камісіі па палітычных зняволеных, закраналі візавыя пытанні і так далей.

29 траўня ў інтэрв’ю расейскаму журналісту Ігару Якавенку Павел Латушка заявіў, што на канферэнцыі “Новая Беларусь” 3–4 жніўня ў Вільні магчымае прыняцце рашэнняў аб “перафарматаванні Аб’яднанага пераходнага кабінета”. “Да гэтага часу будзе сфармаванае кіраўніцтва КР, таму мы цяпер працуем над канстытуцыяй, якая б размеркавала функцыі, адказнасць, абавязкі ўсіх трох інстытутаў”, — сказаў Латушка, маючы на ўвазе Каардынацыйную Раду, Аб’яднаны пераходны кабінет і офіс Святланы Ціханоўскай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фото: t.me/Latushka_Ruch