Увядзенне Украінай персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца выразным сігналам пра тое, што любыя спробы ўключэння яго ў перамовы аб бяспецы ў рэгіёне з’яўляюцца непрымальнымі для Кіева.

Такое меркаванне выказаў дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі:
–Гэты месэдж хутчэй за ўсё дасылаецца ў тым ліку і ў Вашынгтон, паказваючы што іх намаганні неяк уключыць Лукашэнку ў нейкія размовы пра бяспеку ў рэгіёне, з’яўляюцца не зусім прымальнымі для Украіны.
Разам з тым эксперт падкрэсліў, што чарговае вызваленне палітычных зняволеных у Беларусі не з’яўляецца наўпроставай мэтай з боку ЗША. Аднак сам дыялог у гуманітарнай і праваабарончай сферы будзе працягвацца:
–Праз тое, што памеры гэтых груп, якія вызваляюцца, павялічваюцца, амерыканскі ўрад не мяняе сваю рыторыку адносна рэжыму Лукашэнкі праз тое, што яны чымсьці будуць незадаволеныя, альбо штосьці іншае. Амерыканскі ўрад у пэўным сэнсе задаволены нават такімі сціплымі, але ж паслядоўнымі вынікамі гэтых кантактаў з рэжымам Лукашэнкі.
Па словах Пянькоўскага, заявы Лукашэнкі аб ролі так званай «Рады міру», якую ўзначальваюць ЗША, не змянілі стаўлення міжнароднай супольнасці, а сам ён фактычна не разглядаецца як удзельнік рэальных дыскусій аб будучыні рэгіёну.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






