BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першы беларускі гранатамёт прынялі на ўзбраенне

Першы беларускі гранатамёт «Сапфір» прынялі на ўзбраенне пасля выпрабаванняў. Пра гэта распавёў у эфіры праўладнага тэлеканала агучы кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус.

Паводле яго, у канцы 2024 года былі завершаны ўсе выпрабаванні гранатамётнага комплексу «Сапфір», якія прайшлі паспяхова.

“У снежні загадам Міністра абароны выраб ва ўстаноўленым парадку было прынята на ўзбраенне”, – заявіў Дзмітрый Пантус.

Паведамляецца, што першы гранатамётны комплекс «Сапфір» беларускай вытворчасці прызначаецца для барацьбы з бронетэхнікай, паражэння жывой сілы, якая знаходзіцца ў бункерах, лёгкіх хованках палявога тыпу, а таксама збудаваннях гарадскога і сельскага тыпаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sb.by