BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першымі пашпарт новай Беларусі атрымаюць людзі з легалізацыяй

Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага Кабінету Валер Кавалеўскі абмеркаваў са спецпасланнікамі па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю з Эстоніі, Швецыі, Польшчы і Літвы праект пашпарту новай Беларусі.

У планах на найбліжэйшы час гаворка ідзе не пра выдачу пашпартоў, а пра падрыхтоўку. У прыватнасці, плануецца стварыць нешта кшталту пашпартнага стала дэмсілаў.

«Каб заваяваць давер беларусаў і замежных партнёраў, неабходна стварыць орган выдачы пашпартоў з камандай прафесіяналаў. Орган забяспечыць выкананне найвышэйшых міжнародных стандартаў пры тэхнічнай падтрымцы спецыялізаваных арганізацый: ад збору заявак і вырабу фізічных асобнікаў да бяспечнага захоўвання даных», – паведамляе Аб’яднаны пераходны Кабінет Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя