Выбары і асабліва рэферэндум у Малдове гэта быццам футбольны матч “Ягелоніі” Беласток. Пачалі з фанфараў, потым як заўсёды… на перамешку эўфарыя і смутак. Аднак ці такі вынік задавальняе?
На прэзідэнцкіх выбарах пасля падліку 99 працэнтаў галасоў лідзіруе дзейная празаходняя прэзідэнтка Мая Санду, але спатрэбіцца другі тур.

«Халодны душ» для пратэстаў еўраінтэграцыі
Рэферэндум аб уключэнні ў канстытуцыю Малдовы далучэння да ЕЗ амаль пароўну падзяліў выбаршчыкаў.
Прадстаўнік ЕК падкрэслівае, што вынікі паказваюць, наколькі патрабавальнай з’яўляецца барацьба з расейскім умяшаннем у выбарчы працэс.
“Вынік Санду настолькі нізкі, што ўзнікае пытанне пра яе шанцы на перамогу ў другім туры”, — напісаў у паслявыбарным аналізе Яўген Чэбан, вядомы малдаўскі эксперт і каментатар партала NewsMaker. Па словах аналітыка, рэферэндум павінен быў звязаць перамогу Санду з працэсам еўраінтэграцыі і мабілізаваць праеўрапейскіх выбаршчыкаў.
«Такая сувязь павінна была забяспечыць перанос рэйтынгаў Еўраінтэграцыі і (значна ніжэйшых) рэйтынгаў цяперашняга прэзідэнта. Аднак гэтая сувязь спрацавала ў адваротным кірунку. Антырэйтынгі Санду ператварыліся ў незадаволенасць кірункам палітыкі, які яна вызначае».
У другім туры Санду сустрэнецца з былым генеральным пракурорам Аляксандрам Стаяногла, якога падтрымлівае Сацыялістычная партыя. Па словах Чэбана, прэзідэнту практычна «няма ў каго браць галасы», таму што ў кампаніі не было іншых важных кандыдатаў з праеўрапейскай праграмай.
Расея акружае Малдову
У аўтаномнай Гагаузіі, якая лічыцца самым прарасейскім рэгіёнам Малдовы, Санду набрала 2,26 працэнта, а выхадца з гэтага рэгіёну Стаяногла – 48,67 працэнта. Амаль 95 працэнтаў выбаршчыкаў выступілі супраць унясення еўраінтэграцыі ў канстытуцыю, сведчаць звесткі, апублікаваныя Цэнтрвыбаркамам (ЦВК). На другім месцы апынулася Вікторыя Фуртуна, былы пракурор, таксама лічыцца прарасейскім кандыдатам.
Гагаўзы – гэта нашчадкі туркаў, ці турэцкіх народаў, але праваслаўнага веравызнання. Асабіста я пабываў на выступе іхнага тэатра падчас фестывалю культур падчас свята горада Кішынёва. Магчыма Крэмль, узорам Прыднястроў’я, Крыму ці Абхазіі, выкарыстае гэта. Гагауазы стануць заложнікамі і нібыта просяць, каб за іх заступіліся, узялі ў абарону ад «малдаўска-румынскіх фашыстаў».
Дрэннага выніку 5,16 % дамагліся прыхільнікі «так» адказу на рэферэндуме аб уступленні ў ЕЗ. У Гагаузіі ў гэтым галасаванні ўзялі ўдзел менш за 58 тысяч людзей.
Аднак грамадзяне Малдовы, якія пражываюць на тэрыторыі сепаратысцкага Прыднястроўя і вымушаныя ехаць на выбарчыя ўчасткі, размешчаныя ў раёнах, падкантрольных Малдове, прагаласавалі на рэферэндуме 37,44% галасоў за “за”. Санду набрала там 25,21 працэнтаў галасоў, а Стаяногла перамог тут з 35,41 працэнта падтрымка. У прэзідэнцкіх выбарах прагаласавала крыху больш за 16 тысяч жыхароў Прыднястроўя, то бок каля 5-6% выбаршчыкаў.
«Малдова на раздарожжы стагоддзяў»
Гісторыя Малдовы мае шмат падабенства з гісторыяй Беларусі. У далёкія часы (у Беларусі, назавем гэта перыяд Вялікага Княства Літоўскага) існавала Малдаўскае Гаспадарства з такімі асобамі, як Стэфан Вялікі (помнік яму ў Кішынёве) і гістарычная постаць уладара Гаспадарства – Багдан.
Апошнія 100 гадоў таксама прайшлі пад знакам пошуку шляху да ўласнай ідэнтычнасці.
Рэвалюцыі ў Расеі дазволілі склікаць у кастрычніку 1917 года Бесарабскі сялянскі з’езд, а затым і Малдаўскі салдацкі з’езд. А 24 студзеня 1918 года са згоды тагачаснай Расейскай СФСР была абвешчана незалежнасць і назва дзяржавы была зменена на Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка, але толькі праз некалькі месяцаў яна была ўключана ў склад Румыніі.
У гэты час Беларусь таксама станавілася незалежнай.
З сярэдзіны XIX стагоддзя алфавіт мяняўся як мінімум двойчы. Ад кірыліцы да лацініцы, якая была ўведзена ў румынскую мову ў 1860-1862 гадах (яе дыялектам тады лічылася малдаўская). У сваю чаргу на тэрыторыі цяперашняй і былой савецкай Малдовы з 1924 па 1989 год выкарыстоўвалася “гражданка” (кірыліца) (у Румыніі яшчэ была лацінка), а мова называлася малдаўскай. Цяпер зноў дамінуе лацінскі алфавіт. А афіцыйна яе мова ў Малдове называецца румынскай.
Не менш складанае пытанне рэлігіі ў Малдове
Рэлігія ў Малдове – у асноўным прадстаўлена праваслаўем (61,7%). Найбуйнейшымі рэлігійнымі меншасцямі з’яўляюцца мусульмане, пратэстанты і каталікі, а 21,6% насельніцтва нерэлігійныя (атэісты).
Малдаўская Праваслаўная Царква — аўтаномная Праваслаўная Царква ў юрысдыкцыі Маскоўскага Патрыярхату. Гэта адно з найбуйнейшых рэлігійных аб’яднанняў у Малдове, якое ў 2005 годзе налічвала больш за 3 мільёны вернікаў. Мае 1080 прыходаў, 30 дзеючых манастыроў, 2 духоўныя семінарыі і духоўную акадэмію. (У іншых звестках згадваецца 1231 парафія, 8 епархій і 45 манастыроў.) Праваслаўнага духавенства налічваецца каля 1500 чалавек. Тады і колькасць вернікаў ацэнваецца на 4 мільёны (як ў самой Малдове, улічываючы дыяспару). Статус аўтаномнай царквы яна атрымала ў 1992 годзе. Цяперашні мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы — Уладзімір (Кантарыянскі).
Афіцыйныя мовы Царквы — малдаўская і зрэдку царкоўнаславянская. Частка малдаўскіх праваслаўных таксама належыць да Рускай Праваслаўнай Царквы Замежжа і Румынскага Патрыярхату (Бесарабскай Мітраполіі) і невялікая частка да Балгарскай Праваслаўнай Царквы. Сярод праваслаўных назіраецца або стагнацыя або памяншэнне колькасці вернікаў.
Амаль 5% жыхароў рэспублікі гэта мусульмане, больш за 2% -рыма-каталікі, то бок амаль 80 тысяч (інтэнсіўная місійная дзейнасць перад усім з Польшчы) і 0.6% Сведкі Яговы ( інтэнсіўны рост вернікаў), астатнія – розныя плыні пратэстанцкіх цэркваў – каля 4% (таксама рост вернікаў).
Мне пашанцавала з прадстаўнікамі многіх веравызнанняў. Пабываў на ўрачыстасцях у кафедральным саборы з нагоды гадавіны смерці айца Ежы Папялушкі. Святую імшу ўзначаліў сам біскуп Малдовы Антоні Коса ў саслужэнні біскупаў і духаваенства з-за мяжы. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычных службаў акрэдытаваныя ў Малдове, у тым ліку з Польшчы (ужо эксцэленцыя Артур Міхальскі не быў там паслом). Але сустрэў жанчыну (з Беларусі, якая і па мужу і дэ домо называлася Ляшчынская). Са сведкамі Яговы гаварыў з два разы хіба, нават запісаў іх. У Праваслаўнай царкве таксама быў. Увогулле мне ў Малдове вельмі прыемна гаварылася ці гэта ва ўстановах, ці з мінакамі, ці сябрамі.
Тады, а гэта быў 2017 год, паводле апытанак, 52% грамадзян падтрымлівала інтэграцыяю Малдовы з Еўразвязам.
А мо лепш далучыцца да Румыніі?
Навошта існаваць дзвюм дзяржавам аднаго народу Малдова і Румынія. Гэта дзяржавы румынскай нацыі. Чаму геаграфічна-гістарычная Малдова павінна дзяліцца і размяшчацца на дзвюх краінах (нават трох, бо частка этнічнай Малдовы знаходзіцца ў межах Украіны – гэта Буковічна з горадам Чэрнаўцы і частка ўзбярэжжа Чорнага мора). Большая частка гістарычнай Малдовы зараз знаходзіцца ў Румыніі. У свой час мне пашанцавала (не за адным разам) пабываць ва ўсіх гэтых «малдоўскіх тэрыторыях».
На рэферэндуме аб аб’яднанні 1994 года падтрымка была мінімальнай – 94,4% грамадзян прагаласавалі за незалежнасць, але апытанне, арганізаванае ў 2008 годзе, пасля 17 гадоў незалежнасці, паказала, што ўжо 29% малдаван падтрымліваюць ідэю аб’яднання. У 2021 годзе падтрымка аб’яднання вырасла да 43,9%.
Аб’яднанне з Румыніяй разумеецца як своеасаблівы «ярлык» для ўступлення ў ЕЗ. Малдову эксперты лічаць самай беднай краінай ў Еўропе. Асабіста жадаю Малдове паспехаў у пабудове незалежнасці, дэмакратыі і дабрабыту.
Бо яна на гэта заслугоўвае.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
«Малдова, Рэспубліка Малдова – па румынску Moldova, Republica Moldova. Краіна ва Усходняй Еўропе са сталіцай ў Кішынёве і без доступу да мора, да таго ж са збунтаванай правінцыяй ад 1992 года – гзв. Прыднястроў’е.
Вялічыня рэспублікі Малдова – 33 846 квадратных кіламетраў з насельніцтвам 2 мільёны 600 тысяч чалавек цяпер. (4 мільёны 200 тысяч у 1990 годзе). Каля 450 тысяч пражывае ў Прыднястроў’і і каля 1 мільёна выехала з краіны на Захад, у тым ліку ў Румынію і каля 100 тысяч малдаван зараз знаходзіцца ў Расеі.
Сталіца Кішынёў – каля 800 тысяч жыхароў, з валютай Лей малдаўскі. Малдова займае міжрэчча Днястра і Прута (Бесарабія) і вузкую паласу на левым беразе Днястра (Прыднястроўе). Паверхня раўнінная, парэзаная глыбокімі рачнымі далінамі і цяснінамі. Сярэдняя вышыня раёна складае 147 м. Больш за 75% тэрыторыі знаходзіцца ніжэй за 200 м.»






