BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пяць гадоў болю і надзеі

Беларусы Маямі 10 жніўня выйшлі на мітынг у пятую гадавіну сумнавядомых выбараў 2020 года. Акцыя была арганізаваная аддзелам БАЗА Паўднёвай Фларыды, які ўзначальвае Юлія Буйко.

Беларусы на акцыі ў Маямі.
Беларусы на акцыі ў Маямі.

“Пяць гадоў таму мы дыхалі надзеяй, сэрца білася хутчэй — здавалася, што яшчэ крыху, і дыктатарскі рэжым зваліцца, а Беларусь нарэшце ўбачыць свабоду.

Але тады Лукашэнка, трымаючыся за ўладу зубамі і кіпцюрамі, здолеў утрымацца. І вось, праз пяць гадоў, ён зноў «перавыбраўся» — без сумленных выбараў, пад прыгнётам цэнзуры, з разбітай апазіцыяй і заціснутымі ў страху людзьмі.

Рэпрэсіі супраць тых, хто адважыўся выйсці ў 2020-м і сказаць «не» яго рэжыму, працягваюцца і сёння: арышты, турмы, катаванні, вымушанае выгнанне з роднай зямлі.

Мы памятаем, мы балюча ўзгадваем тыя дні, але і сёння, праз боль і расчараванне, у нас гарыць адна і тая ж думка: Беларусь будзе вольнай. І ніхто не здолее забіць у нашых сэрцах веру ў гэта”, – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук адзін з удзельнікаў акцыі Андрэй Пушкароў.

Беларусы на акцыі ў Маямі.
Беларусы на акцыі ў Маямі.
Беларусы на акцыі ў Маямі.

Беларускае Радыё Рацыя