BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пянькоўскі: Арышт Мадуры яшчэ паўплывае на Еўропу

Дыктатара Венесуэлы Мадуру арыштавалі ў выходныя. Гэта зрабіў амерыканскі спецназ на тэрыторыі Венесуэлы.

Як назваць гэту аперацыю ў паліталагічным сэнсе, тлумачыць палітолаг – «амерыканіст» Антон Пянькоўскі:

-Калі казаць у глабальным сэнсе, гэта яшчэ адна з прыкмет змяняючагася светапарадку. Трамп і ягоны ўрад – гэта адзін з сімптомаў цэлага шэрагу правых урадаў, якія разумеюць права моцнага. І калі гэта ўрад ЗША, то безумоўна гэта ўплывае на тэндэнцыю ў свеце.

Па словах палітолага, асноўная зацікаўленасць ЗША у Венесуэле – гэта нафта:

-У велічэзным сэнсе гэта так. Венесуэла была ў клубе такіх краін-аутсайдараў, альбо краін, якія падтрымліваюць недэмакратычныя каштоўнасці – там і вайсковая супраца з Расеяй, і супраца з Кітаем. Але Дональд Трамп падчас прэс-канферэнцыі падкрэсліў, што першапачаткова туды будуць вяртацца амерыканскія нафтавыя кампаніі.

Мадуру збіраюцца судзіць 5 студзеня 2026 году у Н’ю-Ёрку. Яго абвінавачваюць у наркатэрарызме, незаконным абароце зброі і змове ў імпарце какаіну. 

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя