BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Антон Пянькоўскі: ці змяніліся эліты ў Іране?

Ужо больш за паўтара месяца працягваецца так званая «спецаперацыя», у выніку якой Злучаныя Штаты разам з Ізраілем знішчылі значную колькасць прадстаўнікоў іранскай «эліты».

Антон Пянькоўскі
Антон Пянькоўскі

Пра тое, што змянілася за гэты час у Іране, разважае палітолаг і амерыканіст Антон Пянькоўскі:

– Можам спекулятыўна казаць, што тыя колы іранскіх элітаў, якія былі найбольш непрымірымыя, перш за ўсё ідэалагічна, і стаялі на тых пытаннях, якія цікавілі Злучаныя Штаты, яны былі забітыя. І магчыма новыя фігуры будуць больш дамоваздольныя. Мы гэта ўбачым літаральна праз два дні.

Палітолаг упэўнены, што таксама ёсць эліты Ірана з якімі будуць дамаўляцца:

– Адначасова з гэтым мы таксама бачым, што іншыя часткі іранскіх элітаў Злучанымі Штатамі і Ізраілем разглядаліся як больш прагматычныя, і таму яны амаль што не пацярпелі падчас гэтай паўтрамесячнай вайсковай аперацыі. То бок, хутчэй за ўсё вось гэтыя значныя змены ў іранскім кіраўніцтве сапраўды прывядуць да таго, што Іран, як палітычная сістэма, будзе больш дамоваздольным.

Ужо літаральна праз два дні у Ісламабадзе адбудуцца перамовы паміж Іранам і Злучанымі Штатамі, аднак ужо зараз гучаць словы ад Іранскага кіраўніцтва, што «перамоваў не будзе, пакуль Ізраіль не спыніць атакі па Лівану».

Беларускае Радыё Рацыя