На раніцу 3 лістапада чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу рэзка павялічылася: у пункце пропуску Брэст‑Тэрэспаль чакалі 2525 аўтамабіляў і 125 аўтобусаў, у грузавых пунктах Казловічы — 2045 фур, у Грыгараўшчыне — 520. Сітуацыя абвастралася пасля закрыцця Літвой мяжы мінімум да 30 лістапада з-за метэазондаў з кантрабандай, калі Польшча перанесла тэрмін адкрыцця мяжы з Беларуссю ў абмен, імавертна, на вызваленне палітвязняў.

Дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі, каментуе сітуацыю:
– Рэжым Крамля хутчэй не зацікаўлены ў размарозцы камунікацый. Польшча была амаль што гатовая адкрыць памежныя пераходы, але ў сувязі з сітуацыяй у Літве, вырашыла не рабіць, што вельмі моцна разлавала Аляксандра Лукашэнку. Яшчэ месяц гэтыя памежныя пераходы не будуць адчыненыя. Зараз гэты перамоўны трэк вельмі моцна запаволіўся з-за ўнутрана-палітычнай сітуацыі ў Злучаных Штатах.
Эксперт падкрэслівае, што чэргі і закрыццё пераходаў могуць выкарыстоўвацца Менскам для ўзмацнення сваёй пазіцыі ў дыялогу з Варшавай і Вільняй, а таксама як элемент шырэйшай геапалітычнай гульні ў рэгіёне Усходняй Еўропы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






