У мінулыя выходныя Жэнева ператварылася ў палітычную сталіцу Еўропы: тут адбыліся важныя перамовы «па Украіне», дзе дыпламаты і высокія чыноўнікі з ЕЗ, ЗША і Украіны абмяркоўвалі новы пакет прапановаў Вашынгтона — так званыя «28 пунктаў па Украіне».

Пра гэты план кажа амерыканіст і дарадца кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі:
-Трэба зараз быць вельмі асцярожнымі, рэкамендуючы гэты план. Той тэкст, які на канцы мінулага тыдня выйшаў у свет праз украінскія крыніцы, тры версіі там, крышачку з розным тэкстам, з крышачку рознымі акцэнтамі.
Па словах Пянькоўскага, пакуль афіцыйна няма пацверджання гэтага плана:
-Сапраўды, зараз гэта чуткі, плёткі, інсайдары, на якія абапірацца – гэта такая хісткая гісторыя. Але ж мы бачылі, як літаральна на выходных ужо еўрапейскія дыпламаты і амерыканскі Дзярждэп і ўкраінская дэлегацыя пачалі неяк мадыфікаваць гэты план. І ўжо пайшла нейкая праца.
Чакаецца, што працяг перамоваў у Жэневе адбудзецца на гэтым тыдні ў чацвер, 27 лістапада.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





