Больш за паўтара месяца ідзе так званая «спецаперацыя» паміж Злучанымі Штатамі супольна з Ізраілем супраць Ірану.

Пра падпісанне перамір’я і пра тое, што ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні, распавядае палітолаг – амерыканіст Антон Пянькоўскі:
-Адначасова з гэтым Іран ужо абвясціў пра сваю перамогу над ЗША. Тут мы не мусім значна хвалявацца, альбо давяраць гэтым звесткам, бо ў сусветнай гісторыі вельмі шмат прыкладаў, літаральна ў большасці войнаў да 20 стагоддзя ўсе бакі адначасова абвяшчалі пра сваю перамогу. Вельмі верагодна, што ЗША даюць Ірану магчымасць захаваць твар.
Палітолаг упэўнены, што кіраўніцтва Ірану паступова мяняецца:
-Гэта хутчэй кадравыя змены на больш дамоваздольных людзей, з якімі можна будзе пагадзіцца на тыя патрабаванні. Мы можам заўважыць, што групоўкі, якія звязаныя з Корпусам варты ісламскай рэвалюцыі, яшчэ некаторыя групоўкі, там памяняліся персаналіі.
Ужо вядома, што апроч перамір’я адбываюцца і іншыя спыненні агню ў рэгіёне, напрыклад, Ізраіль пацвердзіў спыненне баявых дзеянняў супраць «Хезбалы» ў Ліване. Спыненне агню паміж ЗША, Ізраілем, Іранам, а таксама Ліванам павінна ўступіць у сілу ў найбліжэйшы час.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






