Больш за месяц у Іране працягваюцца масавыя пратэсты, выкліканыя ўнутрыпалітычным крызісам і незадаволенасцю часткі грамадства дзеяннямі ўладаў. На фоне хваляванняў іранскія ўлады істотна абмежавалі доступ да інтэрнэту і сувязі са знешнім светам, што ўскладняе атрыманне дакладнай інфармацыі пра сітуацыю ў краіне.

Палітолаг і «амерыканіст» Антон Пянькоўскі лічыць, што на дадзеным этапе Злучаныя Штаты Амерыкі абмяжоўваюцца пераважна дэкларатыўнай падтрымкай пратэстоўцаў.
-Трамп ужо паўплываў на сітуацыю ў Іране ў мінулым годзе, калі разбамбіў іранскія ядравыя аб’екты. І нібыта ўсе чакаюць нейкіх рашучых дзеянняў ад Дональда Трампа. Пакуль што амерыканскі ўрад абмяжоўваецца рыторыкай, нейкімі заявамі. Гэта выклікана ў кароткатэрміновай перспектыве тым, што праз лагістычныя складанасці зараз там побач у рэгіёне не знаходзіцца авіяносных груп.
Па словах палітолага, шмат хто чакае прыбыцця гэтых груп у Персідскі заліў, але гэта дастаткова складана:
-Кожная авіяносная група – гэта акрамя авіяносца яшчэ некалькі дзясяткаў суправаджэння, лагістыка і так далей. Гэта вельмі складаны і доўгі працэс.
Палітолаг упэўнены, што магчымасцяў ў Дональда Трампа для нейкага ўдару па Іране зараз няма.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






