BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пянькоўскі: Прыпыненне прытулку ў ЗША ўдар па беларусах

Служба грамадзянства і іміграцыі Злучаных Штатаў (USCIS) прыпыніла ўсе рашэнні па зваротах па палітычны прытулкам усіх замежнікаў.

Фота Антона Пянькоўскага.

У навінах адзначаецца, што рашэнне аб прыпыненні разгляду заяў звязана з нападам у Вашынгтоне на двух салдат Нацыянальнай гвардыі. Амерыканіст і дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі адзначае, што гэта моцна паўплывае на беларускую супольнасць у ЗША:

Гэта досыць нечаканая мера, якая, на мой погляд, перавышае патрэбныя дзеянні ў той сітуацыі. Гэта тычыцца як беларусаў, якія ўцяклі пасля рэпрэсій 2020 года, а таксама досыць вялікай колькасці беларусаў, якія апынуліся ў ЗША яшчэ да 2020 года. Бо гэтая сітуацыя моцна паўплывае на беларускую супольнасць у ЗША.

Разам з тым эксперт падкрэслівае, што прыпыненне разгляду не азначае поўную адмову ў прытулку. На думку Пянькоўскага, рашэнне адлюстроўвае жорсткую палітыку адміністрацыі ЗША адносна міграцыі з краін «трэцяга свету», аднак не выключае магчымасці перагляду іміграцыйных працэдур для астатніх катэгорый у бліжэйшай будучыні.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя